Беларуская Служба

Польскі ўрад змяняе закон аб выкарыстанні зброі

18.06.2024 12:03
Новыя правілы  аб выкарыстанні зброі салдатамі дазволяць ім свабодна дзейнічаць у выпадку пагрозы.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Tytus Żmijewski

Так намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык ахарактарызаваў галоўную мэту змены закона аб выкарыстанні зброі.

У эфіры Польскага радыё палітык падкрэсліў, што новыя, зразумелыя правілы сталі неабходнасцю з-за агрэсіўных паводзін нелегальных мігрантаў.

- Задача жаўнераў бараніць Радзіму. З другога боку мяжы мы сутыкаемся з агрэсіяй, напады на жаўнераў, у якіх кідаюць не толькі камяні ды галлё. Адзін з нашых жаўнераў загінуў на мяжы, пасля ўдару нажом. Маем сігналы, што магчыма эскалацыя напружанасці. Мы мусім даць жаўнерам магчымасць сябе абараніць.

Новыя правілы, абвешчаныя Міністэрствам нацыянальнай абароны, закліканы даць вайскоўцам большую свабоду і дадатковыя інструменты для абароны ад нападаў мігрантаў.

Зараз на ўсходняй мяжы служаць каля 6 тысяч жаўнераў Войска Польскага.

ПР/юл